Знайсці
16.04.2021 / 12:31РусŁacБел

З атмасферай сапраўднага паба. У «Лідскага піва» з'явілася навінка ў брытанскім стылі

Перад пачаткам цёплага сезона «Лідскае піва» выпусціла навінку — KORONET Pub Draught. Назву новага піва можна перакласці як «пабнае разліўное». У параўнанні з іншымі гатункамі ў лінейцы KORONET, Pub Draught мае больш мяккі смак, лёгкі хмельна-кветкавы водар свежага піва, разлітага па келіхам у пабе, а таксама характэрную піўную шапку.

Тэхналогія падвойнага ахмялення (double hopping) надае навінцы мяккі свежы смак. Пры варэнні прымяняюцца два розныя гатункі хмеля: тетрафрэш і саазскі. Першы дорыць лёгкую гаркату, традыцыйную для лагера ў брытанскім стылі, а таксама робіць піва празрыста-залацістым і пеністым, другі — напаўняе кветкава-травяністым водарам.

Кіруючыся традыцыямі сусветна вядомых брытанскіх пабаў, новы гатунак выпускаецца ў аб'ёме 0,568 літра, што адпавядае аб'ёму англійскай пінты. Дзякуючы навінцы Pub Draught стварыць атмасферу паба і адчуць смак мясцовага разліўнога піва можна ўсюды, дзе ёсць KORONET: на прыродзе, у гасцях ці дома.

Глядзіце таксама:
Біргік вы ці не: 10 небанальных пытанняў пра піва ТЭСТ

Pub Draught, шосты гатунак у лінейцы KORONET, — гэта еўрапейскі светлы лагер (Lager Euro PALE) моцнасцю 4,7%. Масавая доля сухіх рэчываў складае 10,6%. Гатунак адрозніваецца даволі нізкай гаркатой — усяго 3-5 IBU. Таксама для навінкі характэрная больш мяккая газаванасць, таму смак супастаўны смаку разліўнога піва.

Памятайце, што празмернае ўжыванне піва шкодзіць вашаму здароўю!

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера