Знайсці
16.04.2021 / 09:57РусŁacБел

Зяленскі: Мы не дамо Расіі ніводнага сантыметра нашай зямлі

Пра гэта ў інтэрв'ю газеце Le Figaro сказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, паведамляе РБК-Украіна.

president.gov.ua

«Мне здаецца, я ведаю, чаго ён (прэзідэнт Расіі) хоча, але я не хацеў бы яго падштурхоўваць. Бо заўсёды ёсць надзея на адзін працэнт, што ён гэтага не жадае. Ці нават калі хоча, то не зробіць. Мы чулі гэтую рыторыку, што ён возьме ўвесь Данбас. Але вы павінны ведаць наш народ, і я хацеў бы, каб вы разумелі мяне: мы не дамо ім ніводнага сантыметра нашай зямлі. Чаго б нам гэта не каштавала. І гэта вельмі важна разумець», — сказаў Зяленскі.

Ён выказаў надзею, што расіяне не пойдуць на далейшую эскалацыю.

«Бо, як я ўжо казаў, гэта будзе пройгрыш для ўсіх. І гістарычна, у першую чаргу, для іх. Бо мы — на сваёй зямлі», — дадаў прэзідэнт Украіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера