Знайсці
16.04.2021 / 08:58РусŁacБел

Педагога з Астраўца аштрафавалі на 580 рублёў за чырвона-белы плед на балконе. А потым звольнілі

«25 сакавіка я была на бальнічным. На балкон павесіла сушыць плед. Ён белы з чырвонай паласой пасярэдзіне і чырвонай каймой па краях. Плед на Новы год падарыла нам маці мужа. Праз дзве гадзіны да нас прыехала міліцыя», — расказала Ганна Окур «Рэгіянальнай газеце».

Дзіцячы яслі-сад у Астраўцы. Ганна Окур яшчэ ў спісе работнікаў

«Супрацоўнікі міліцыі зайшлі ў кватэру. Сказалі, што ў нас на балконе незарэгістраваная сімволіка. Муж таксама быў дома, ён працуе па зменах. Спрабаваў спрачацца з міліцыянерамі, даказваў, што плед — гэта не сцяг. Але нам сказалі ехаць у РАУС», — працягвае Ганна.

У выніку мужа і жонку дапыталі. На Ганну склалі пратакол за адміністрацыйнае правапарушэнне. Пасля яны паехалі дамоў, а плед і ноўтбук забрала міліцыя. У хуткім часе сілавікі вярнуліся, сказалі Ганне збірацца. Зноў прывезлі ў РАУС і ўжо пакінулі тут на суткі да суда.

— Мяне забралі на суткі, нягледзячы на тое, што ў мяне двое непаўналетніх дзяцей. І мужу нічога не паведамілі пра маё затрыманне, ён даведваўся сам, — адзначае суразмоўца.

26 сакавіка Ганну судзілі. Прызналі вінаватай у тым, што яна «25 сакавіка ў 8 гадзін на балконе ў дзень падзеі «Дзень волі» правяла адзіночнае пікетаванне шляхам вывешвання бел-чырвона-белай матэрыі».

Астраўчанка атрымала штраф 20 базавых — 580 рублёў.

— А 8 красавіка мяне звольнілі з працы ў дзіцячым садку па артыкуле за амаральныя паводзіны. Я працавала дэфектолагам. Прасіла працадаўцу пачакаць, хаця б пакуль будзе адказ на апеляцыю, якую мы падалі з адвакатам. Але мяне ўсё ж звольнілі.

Цяпер адвакат рыхтуе абскарджанне па прычыне звальнення Ганны, а таксама жанчына падала скаргу на незаконныя дзеянні работнікаў РАУС.

«Рэгіянальная газета» звярнулася па каментар у дзіцячы яслі-сад №1 Астраўца, дзе працавала Ганна.

— Пры звальненні мы ўсё ёй сказалі, аргументавалі. Усё напісана ў яе працоўнай кніжцы, — адказалі нам у адміністрацыі ўстановы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930