Знайсці
15.04.2021 / 21:33РусŁacБел

Маці адваката Бабарыкі, аўтарытэтнаму дацэнту, не працягваюць кантракт у БДУ

Адміністрацыя БДУ не працягнула кантракт з выкладчыкам грамадзянскага права юрыдычнага факультэта Аленай Лаеўскай. Пра гэта Tut.by паведаміў яе сын — адвакат Дзмітрый Лаеўскі.

Фота: тэлеграм-канал Law Verum

— Прэтэнзій да яе няма. Наймальнік вырашыў не працягваць, хоць яна загадзя апавясціла аб сваім жаданні працягваць працаваць і аб намеры працягнуць працоўныя адносіны. Больш за тое, паводле закону яны абавязаныя былі працягнуць, бо ёсць норма ў артыкуле 261-5 Працоўнага Кодэкса аб тым, што наймальнік абавязаны ўкласці новы кантракт з работнікам, якому да дасягнення пенсійнага веку застаецца не больш за два гады. Гэта як раз яе выпадак. Нягледзячы на безумоўны абавязак працягнуць працоўныя адносіны, БДУ іх не працягвае. Нягледзячы на ўсе заслугі, — распавёў Зміцер Лаеўскі.

Алена Уладзіміраўна Лаеўская — дацэнт кафедры грамадзянскага права, кандыдат юрыдычных навук, прапрацавала ў універсітэце 22 гады. Яна аўтар больш як 150 навуковых публікацый.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930