Знайсці
15.04.2021 / 18:56РусŁacБел

Зяленскі, Макрон і Меркель правядуць перамовы

Прэзідэнты Францыі і Украіны Эманюэль Макрон і Уладзімір Зяленскі, а таксама канцлерка Германіі Ангела Мэркель абмяркуюць у пятніцу, 16 красавіка, эскалацыю напружанасці паміж Масквой і Кіевам, паведамляе AFP са спасылкай на крыніцы.

12 красавіка адміністрацыя Зяленскага папрасіла пра тэлефонную гутарку з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, аднак адказу не атрымала, адзначае РБК. Украінскі лідар хацеў абмеркаваць абвастрэнне становішча ў Данбасе. Ва ўкраінскім МЗС, у сваю чаргу, заявілі, што Кіеў запатрабаваў ад Масквы растлумачыць колькасць войскаў на мяжы. Са слоў украінскіх дыпламатаў, расійскі бок праігнараваў «спробы ўкраінскага боку прыцягнуць Расію да кансультацый, накіраваных на зніжэнне небяспекі».

У Крамлі заявілі, што нічога не ведаюць аб просьбе адміністрацыі Зяленскага.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930