Знайсці
15.04.2021 / 17:13РусŁacБел

З Беларусі забаранілі вывозіць пшаніцу, жыта, кукурузу і грэчку

Уведзена часовая забарона на вываз пшаніцы і мясліна, жыта, ячменю, аўсу, кукурузы, грэчкі, проса, трыцікале, іншых злакаў. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна, паведамляе БелТА.

Забарона будзе дзейнічаць на вываз названых тавараў за межы Беларусі ў дзяржавы — сябры ЕАЭС незалежна ад іх краіны паходжання, а таксама за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС.

Забарона не будзе распаўсюджвацца на дадзеныя тавары ў некаторых выпадках. Напрыклад, пры вывазе за межы Беларусі для міжнароднай гуманітарнай дапамогі замежным дзяржавам на падставе рашэнняў урада, а таксама ў якасці запасаў. Выключэнне тычыцца і міжнародных транзітных перавозак.

Пастанова будзе дзейнічаць тры месяцы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера