Знайсці
15.04.2021 / 16:48РусŁacБел

Пасольства ЗША ў Беларусі пракаментавала затрыманне Юрася Зянковіча

Пасольства ЗША ў Беларусі пракаментавала Tut.by затрыманне грамадзяніна ЗША і Беларусі Юрася Зянковіча.

Юрась Зянковіч, фота Сяргея Гудзіліна

Дыпламаты не сталі адказваць на канкрэтныя пытанні аб тым, як пасольства ацэньвае затрыманне грамадзяніна ЗША беларускімі спецслужбамі і ці наведаў ужо Зянковіча ў СІЗА КДБ консул. У пасольстве толькі падкрэслілі, што заўсёды гатовыя даць консульскія паслугі ў выпадку затрымання амерыканскага грамадзяніна.

— Мы бачылі паведамленні ў СМІ аб змяшчэнні грамадзяніна ЗША пад варту ў Мінску. У кожным выпадку арышту або затрымання грамадзяніна ЗША за мяжой мы гатовыя даць усе неабходныя консульскія паслугі. Адной з найважнейшых задач Дзяржаўнага дэпартамента, пасольстваў і консульстваў ЗША з'яўляецца аказанне дапамогі грамадзянам ЗША, якія знаходзяцца ў зняволенні або затрыманыя за мяжой. Згодна з існай практыкай мы не перадаём інфармацыю аб грамадзянах ЗША без іх пісьмовай згоды, — сказаў Tut.by прэс-аташэ пасольства ЗША ў Беларусі Цім О'Конар.

Пра затрыманне юрыста Юрася Зянковіча ў Маскве стала вядома 13 красавіка. Па словах яго жонкі, яго літаральна выкралі з расійскага гатэля. У гэты ж дзень у КДБ паведамілі пра затрыманне Рыгора Кастусёва і Аляксандра Фядуты па «непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства». Аляксандр Фядута, як і Зянковіч, быў затрыманы ў Маскве.

У адваката Юрася Зянковіча два грамадзянствы — беларускае і амерыканскае. На радзіме Зянковіч быў актывістам апазіцыі, сябрам Партыі БНФ. У ЗША з'ехаў у сярэдзіне 2000-х, там пачаў будаваць юрыдычную кар'еру.

Жонка юрыста Алена Дзенісавец паведаміла СМІ, што, па інфармацыі адваката, Зянковіч знаходзіцца ў статусе падазраванага, але канкрэтнага артыкула ён не назваў.

«Сказаў, што дэталяў паведаміць не можа. Але ў Маскве, калі яго затрымлівалі, сказалі супрацоўнікам, што ён падазраецца ў тэрарызме», — распавяла Дзенісавец.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930