Знайсці
15.04.2021 / 14:35РусŁacБел

Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала сталі лаўрэаткамі прэстыжнай нямецкай прэміі

Прэмія імя Льва Копелева за мір і правы чалавека сёлета прысуджана прадстаўніцам Беларусі Святлане Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай, Вераніцы Цапкала, піша «Радыё Свабода».

Фота Надзеі Бужан

Аналагічнай прэміяй за 2020 год, уручэнне якой адклалі ў сувязі з пандэміяй, адзначаць расійскую мэдыяарганізацыю «ОВД-Инфо» і асуджанага гісторыка Юрыя Дзмітрыева. Аб’яднаная цырымонія пройдзе анлайн, пра дату арганізатары паведамяць дадаткова.

У анатацыі ўзнагароды адзначаецца, што Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала «з велізарнай мужнасцю вядуць палітычную і асабістую барацьбу за дэмакратыю і супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі», стаўшы тварамі мірнага пратэсту ў Беларусі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930