Знайсці
15.04.2021 / 08:55РусŁacБел

Улады Японіі не выключаюць поўнай адмены Алімпіяды ў Токіа

Улады Японіі не выключаюць магчымасць адмены правядзення Алімпійскіх гульняў у Токіа летам 2021 года. Пра гэта паведаміў генеральны сакратар кіруючай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Тасіхіра Ніка, перадае РБК са спасылкай на Reuters.

Паводле яго слоў, калі эпідэміялагічная сітуацыя пагоршыцца і рост колькасці заражаных COVID-19 працягнецца, «гэта [правядзенне Алімпіяды] сапраўды стане немагчымым, то прыйдзецца адмовіцца ад яе».

Такійская Алімпіяда павінна была прайсці з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года, аднак з-за пандэміі каранавіруса ўрад экс-прэм'ера Японіі Сіндза Абэ разам з МАК вырашылі перанесці гульні на 2021 год.

Сёлета Алімпійскія Гульні павінны прайсці з 23 ліпеня па 8 жніўня. Гульні па рашэнні японскіх уладаў пройдуць без замежных заўзятараў. Міністр, адказны за правядзенне вакцынацыі, Тара Кона таксама не выключаў, што гульні прыйдзецца праводзіць цалкам без гледачоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930