Знайсці
15.04.2021 / 07:38РусŁacБел

«Манчэстэр Сіці» і «Рэал» выйшлі ў паўфінал Лігі чэмпіёнаў

Футбольныя клубы «Манчэстэр Сіці» (Англія) і «Рэал» (Іспанія) сталі паўфіналістамі Лігі чэмпіёнаў УЕФА, абыграўшы па суме двух матчаў супернікаў з нямецкай «Барусіі» і англійскага «Ліверпуля».

«Манчэстэр Сіці» абыграў «Барусію» ў гасцявым матчы з лікам 2:1. Першая сустрэча каманд завяршылася з аналагічным лікам — 2:1. Такім чынам, «Манчэстэр Сіці» выйшаў у паўфінал, абыграўшы «Барусію» па суме двух матчаў з агульным лікам 4:2.

«Рэал» і «Ліверпуль», сустрэча якіх прайшла на стадыёне ангельцаў, згулялі ўнічыю з лікам 0:0. «Рэал» выйшаў у паўфінал дзякуючы перамозе ў першай сустрэчы, якая скончылася з лікам 3:1 на карысць іспанцаў.

У паўфінале «Манчэстэр Сіці» згуляе з французскім ПСЖ, Рэал — з «Чэлсі».

Першыя матчы адбудуцца 27 і 28 красавіка, гульні ў адказ пройдуць 4 і 5 мая.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930