Знайсці
14.04.2021 / 18:37РусŁacБел

Першую чаргу сховішча для радыеактыўных адкідаў у Беларусі пабудуюць да 2031 года

Праз 10 гадоў у Беларусі будзе ўзведзеная першая чарга сховішча радыеактыўных адкідаў Беларускай АЭС. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў першы намеснік начальніка Дзяржатамнагляду Леанід Дзедуль, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

Ён нагадаў, што стратэгія абыходжання з радыеактыўнымі адкідамі Беларускай АЭС прадугледжвае часовае захоўванне нізка- і сярэднеактыўных адходаў на самой пляцоўцы атамнай электрастанцыі на працягу 10 гадоў. Адпрацаваныя цеплавыдзяляльныя зборкі будуць адпраўляцца ў спецыяльны басейн вытрымкі на дзесяць гадоў. У далейшым паліва накіруюць у Расію для перапрацоўкі. Але і пасля гэтага застануцца радыеактыўныя адкіды, якія падлягаюць доўгаму захаванню. У адпаведнасці з заканадаўствам, яны вернуцца назад у нашу краіну. Да таго часу для іх і пабудуюць сховішча. Яго першая чарга павінна быць гатова да 2031 года.

Як паведаміў начальнік аддзела нагляду за бяспекай абыходжання з радыеактыўнымі адкідамі і адпрацаванымі ядзернымі матэрыяламі Дзяржатамнагляду Мікалай Міхайлаў, за 60 гадоў праектнага тэрміну эксплуатацыі Беларускай АЭС будзе ўтворана каля 9 тыс. кубаметраў нізка- і сярэднеактыўных, а таксама прыкладна 60 кубаметраў высокаактыўных адкідаў.

— Цяпер ідзе выбар пляцоўкі пад будаўніцтва аб'екта. Як толькі стане вядомая прыкладная лакацыя сховішча, пройдуць грамадскія абмеркаванні, — адзначыла начальнік упраўлення рэгулявання радыяцыйнай бяспекі Дзяржатамнагляду Вікторыя Антонава.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930