Знайсці
14.04.2021 / 18:23РусŁacБел

Мінздароўя ўхваліла вакцыну Спутнік V, вырабленую ў Беларусі

Вакцына Спутнік V (Гам Ковід Вак), разліў якой праводзіўся на РУП «Белмедпрэпараты», ухваленая Міністэрствам аховы здароўя, паведамляе прэс-служба ведамства.

Рашэнне прынятае па выніках экспертызы, праведзенай спецыялістамі УП ЦЭІЗ, РНПЦ мікрабіялогіі і эпідэміялогіі.

Паўпрадукт вакцыны вырабляецца АТ «Генерыум», якая ўваходзіць у структуру АТ «Фармстандарт». Раней вакцына Спутнік V, вырабленая на гэтай расійскай пляцоўцы, ужо была зарэгістраваная ў Беларусі і ўжо на працягу некалькіх месяцаў выкарыстоўваецца для вакцынацыі медыцынскіх работнікаў.

Кантроль якасці ажыццяўляўся цэнтрам імя Гамалеі сумесна з РУП «Белмедпрэпараты». Плануецца, што аб'ём вакцыны, якая выпускаецца на беларускім прадпрыемстве, складзе да 500 тыс. доз штомесяц.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930