Знайсці
14.04.2021 / 17:56РусŁacБел

«Белнафтахім» і азербайджанская кампанія SOCAR дамовіліся пра сумесную рэалізацыю беларускіх нафтапрадуктаў

«Белнафтахім» і SOCAR падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні, паведамілі ў прэс-служба канцэрна «Белнафтахім» у сераду, піша Інтэрфакс.

«У мемарандуме агаворваецца супрацоўніцтва ў галіне рэалізацыі вырабленых у Рэспубліцы Беларусі нафтапрадуктаў, у тым ліку сумесна з беларускімі экспарцёрамі, узаемадзеянне па рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў, а таксама супрацоўніцтва ў рэалізацыі SOCAR нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку Рэспублікі Беларусі», — удакладнілі ў прэс-службе.

У канцэрне падкрэслілі, што мемарандум прадугледжвае пашырэнне магчымасцяў бакоў у галіне вытворчасці і рэалізацыі нафты і нафтапрадуктаў.

«Асноўныя напрамкі супрацоўніцтва арыентаваныя на паляпшэнне ўзаемадзеяння ў сферы арганізацыі паставак азербайджанскай нафты ў Беларусь, а таксама актывізацыі дыялогу паміж вытворцамі і спажыўцамі вуглевадародных рэсурсаў, тэхнічнага аўдыту на беларускіх нафтаперапрацоўчых заводах з мэтай павышэння эфектыўнасці», — распавялі ў прэс-службе.

Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Беларускім дзяржаўным канцэрнам па нафце і хіміі і дзяржаўнай нафтавай кампаніяй Азербайджанскай Рэспублікі (SOCAR) падпісаны 14 красавіка 2021 года. Подпісы пад дакументам паставілі старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў і прэзідэнт SOCAR Раўнаг Абдулаеў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930