Знайсці
14.04.2021 / 17:37РусŁacБел

Расійска-амерыканскія кантакты працягваюцца: пасла ЗША запрасілі да памочніка Пуціна

Пасла ЗША Джона Салівана запрасілі да памочніка прэзідэнта Расіі Юрыя Ушакова, паведаміла РІА Навіны крыніца ў МЗС РФ. Пазней у ведамстве пацвердзілі гэтую інфармацыю.

«У ходзе гутаркі было сказана, <…> калі амерыканскі бок на фоне слоў Байдэна аб намерах палепшыць стасункі з Расіяй распачне новыя недружалюбныя стасункі ў выглядзе санкцый, расійскі бок адрэагуе самым рашучым чынам», — сказаў суразмоўца агенцтва.

У аўторак па ініцыятыве Вашынгтона адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Уладзіміра Пуціна і Джо Байдэна. 

Чытайце таксама: Пуцін і Байдэн абмеркавалі сітуацыю вакол Украіны

Ужо тры еўрапейскія краіны захацелі арганізаваць сустрэчу Байдэна і Пуціна

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031