Знайсці
14.04.2021 / 16:41РусŁacБел

Цана нафты Brent перавысіла $65

Цана ф'ючарса на нафту маркі Brent з пастаўкай у чэрвені 2021 года на лонданскай біржы ICE дасягнула $65,1 за бараль, сведчаць звесткі гандлёвай пляцоўкі.

Каціроўкі растуць на фоне красавіцкай справаздачы Міжнароднага энергетычнага агенцтва (МЭА), у якой арганізацыя ўслед за АПЕК палепшыла прагноз росту попыту на нафту ў 2021 г. да 5,7 млн бараляў у суткі, чаму спрыяюць станоўчыя макраэканамічныя прагнозы, адзначае ТАСС. Такім чынам, МЭА павысіла сваю ацэнку росту попыту на 230 тыс. барэляў у суткі ў параўнанні з сакавіцкай. Цяпер чакаецца, што попыт на нафту ў свеце ў 2021 годзе дасягне 96,7 млн барэляў у дзень. Пры гэтым у МЭА адзначылі, што аднаўленне попыту ўсё яшчэ застаецца няпэўным на фоне таго, што колькасць інфікаваных каранавірусам у краінах — спажыўцах нафты расце.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930