Знайсці
14.04.2021 / 16:45РусŁacБел

Індыйскія мурашы змяншаюць мозг, каб заняць месца каралевы, а калі не атрымліваецца — вяртаюць яму папярэднія памеры

Індыйскія мурашы могуць змяняць памер свайго мозга і яечнікаў, каб заняць месца былой каралевы. А калі ім гэта не ўдаецца, прапорцыі ўнутраных органаў аднаўляюцца.

Фота The Guardian

Большасць мурашоў жывуць кастамі, прыналежнасць да якіх вызначаецца на стадыі лічынкі. У калоніі мурашоў за кожнай асобінай замацоўваецца свая роля і функцыя. Напрыклад, мурашы-«рабочыя» павінны будаваць мурашнік і сачыць за чысцінёй.

Калоніяй кіруе каралева, і толькі яна ў мурашніку валодае рэпрадуктыўнай здольнасцю. Яны вылучае ферамоны, якія перашкаджаюць іншым самкам адкладваць яйкі. Каралева, як правіла, большая па памеры за астатніх мурашоў і жыве даўжэй, піша The Guardian.

Калі памірае каралева, то калонія звычайных мурашоў знікае. Аднак сям’я індыйскіх мурашоў бессмяротная: пасля смерці каралевы пачынаецца барацьба за трон, якая можа доўжыцца некалькі месяцаў.

У гэты час яечнікі «рабочых» мурашак павялічваюцца ў памеры ў пяць разоў, а мозг паралельна змяншаецца на 20-25%. Самкам больш не трэба траціць разумовыя рэсурсы на пошук ежы і абарону жытла, таму яны засяроджваюцца на тым, каб адкладаць яйкі.

Такія мурашкі становяцца псеўдакаралевамі. Звычайна іх 5—10 на сто асобін. Калі яны вяртаюць здольнасць размнажацца, то падаўжаюць сваё жыццё, бо такія мурашы жывуць да пяці гадоў, у той час як звычайныя — паўгода.

Амерыканскі даследчык Клінт Пенік даказаў, што гэты працэс з’яўляецца зваротным. Калі псеўдакаралевы былі ізаляваныя з калоніі, яны перасталі адкладаць яйкі і пачалі вяртаць свае органы да звычайных памераў.

Індыйскія мурашы — першыя насякомыя з такімі здольнасцямі. Гэта адкрыццё дазволіць больш падрабязна вывучыць механізмы, якія кантралююць змены памераў мозга.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930