Знайсці
14.04.2021 / 16:26РусŁacБел

Прадпрымальнік з Маладзечна набыў за 29 рублёў сядзібу XVI стагоддзя ў Клецкім раёне

Сядзібу Яленскіх у Клецкім раёне прадалі за 29 рублёў, паведамілі ў праграме «Міншчына» на СТБ. Пераможцам аўкцыёну стаў прадпрымальнік з Маладзечна (яго імя не назвалі). Ён плануе адрэстаўраваць унікальную славутасць і адкрыць на яе месцы аздараўленчы комплекс, паведамляе Рэгіянальная газета.

СТБ

Сёння некалі прыгожы палац наведваюць толькі рэдкія турысты. Знаходзіцца сядзіба Яленскіх у аграгарадку Туча. Упершыню яна згадваецца ў 16 стагоддзі. Тады гэта былі валоданні маці аднаго з князёў ВКЛ. У канцы стагоддзя землі перайшлі Радзівілам, пазней — прадстаўнікам вядомага валынскага роду Яленскіх.

Па словах навуковага супрацоўніка Музея гісторыі Клеччыны Таццяны Майсак, у 18 стагоддзі тут быў парк, бровар, вадзяны млын, сажалкі, карчма, кузня і розныя гаспадарчыя пабудовы. У 19 — уладальнік Казімір Яленскі — самы вядомы прадстаўнік роду — забіраў да сябе асірацелых дзяцей мясцовай шляхты. Ён займаўся ўнутраным убраннем сядзібы. Да 20 стагоддзя ў маёнтку з’явілася вялікая калекцыя антыкварыяту. Але багацці былі вывезены, а пасля зніклі падчас Першай сусветнай.

Маёнткам валодала Марыя Яленская з дачкой Ядвігай. Ядвіга памерла дзесяць гадоў таму ў Бразіліі.

Адзін час у маёнтку размяшчалася бальніца. У 1970-я гады — школа. Тады з’явілася прыбудова пад спартыўную залу. Але і школа неўзабаве зачынілася. Будынак па гэты дзень не выкарыстоўваўся.

Сядзібу ўжо прадавалі ў 2011 годзе. Але тады гаспадары, мабыць, не разлічылі свае сілы. Рэканструкцыю не правялі.

У новага ўладальніка па законе ёсць 12 месяцаў пасля рамонту на тое, каб адкрыць аб’ект для турыстаў. Акрамя гэтага, на працягу пяці гадоў ён не зможа закрыць бізнэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930