Знайсці
14.04.2021 / 15:58РусŁacБел

Ужо тры еўрапейскія краіны захацелі арганізаваць сустрэчу Байдэна і Пуціна

Чэхія стала яшчэ адной краінай, якая захацела прыняць у сябе саміт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і ягонага амерыканскага калегі Джо Байдэна.

ТАСС

Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Чэхіі Ян Гамачак у сваім Twitter, піша lenta.ru.

Гамачак распавёў, што ўжо даручыў чэшскім паслам у Вашынгтоне і Маскве прапанаваць Прагу ў якасці магчымай пляцоўкі для сустрэчы двух лідараў. Палітык адзначыў, што прапрацоўка пытання пакуль знаходзіцца ў ранняй стадыі.

Раней сваю гатоўнасць стаць пляцоўкай для сустрэчы расійскага і амерыканскага лідараў выказалі Аўстрыя і Фінляндыя. Разам з тым кіраўнік інстытута ЗША і Канады РАН акадэмік Сяргей Рогаў выказаў здагадку, што сустрэча двух лідараў можа прайсці ў Рэйк'явіку.

У аўторак Байдэн патэлефанаваў Пуціну і прапанаваў правесці сустрэчу ў найбліжэйшыя месяцы на тэрыторыі трэцяй краіны. Чакаецца, што ў ходзе сустрэчы лідары краін абмяркуюць усе актуальныя пытанні, якія тычацца адносін дзяржаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930