Знайсці
14.04.2021 / 13:29РусŁacБел

«Акадэмкніга» таксама спыніла продаж «Нашай гісторыі», «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!»

Следам за дзяржаўнымі «Белсаюздрукам», «Белпоштай» і «Белкнігай».

Папулярная сталічная кнігарня «Акадэмкніга», якая належыць Акадэміі навук (старшыня прэзідыума Уладзімір Гусакоў, сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Аляксандр Каваленя) таксама спыніла продаж часопісаў «Наша гісторыя», «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!».

Гэта адбылося следам за разрывам супрацоўніцтва з дзяржаўнымі «Белсаюздрукам», «Белпоштай» і «Белкнігай». У кожнай структуры свая матывацыя адмовы, але адначасовасць паказвае, адкуль растуць ногі.

Напэўна, такім спосабам улады ціснуць на «Нашу Ніву». У выніку ж церпяць выдатныя беларускамоўныя часопісы, чытачы абураныя дзеяннямі ўладаў, а дзяржаўныя распаўсюдніцкія структуры губляюць рэпутацыю і грошы.

Каб вы ўявілі памер фінансавых страт для іх: «Акадэмкніга» за першыя 4 дні продажу новага нумара прадала 147 асобнікаў, «Белсаюздрук» штомесяц на продажы толькі «Нашай гісторыі» зарабляў бы каля 3500 рублёў і г. д.

Нагадаем, што на 5-ы і 6-ы месяцы на выданне яшчэ можна падпісацца праз «Белпошту», а на другое паўгоддзе падпіска ўжо будзе праз Рэдакцыю, і мы самі будзем развозіць часопіс падпісчыкам.

Чытайце ж па-беларуску. Чытайце разумныя выданні, якія развіваюць вас і вашых дзяцей інтэлектуальна і эстэтычна.

Мікола Ермаловіч, які вярнуў беларусам ВКЛ. Новы нумар «Нашай гісторыі» і дзе яго купіць

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930