Знайсці
13.04.2021 / 20:40РусŁacБел

Польшча абвергла паведамленне Мінабароны Беларусі пра парушэнне мяжы

Увечары 12 красавіка польскія вайсковыя самалёты не выконвалі палёты паблізу беларускай мяжы. Пра гэта паведаміла аператыўнае камандаванне польскіх узброеных сіл, піша Tut.by.

— Праводзіцца пастаянны маніторынг паветранай прасторы. Вайсковыя самалёты ўвечары 12.04 бягучага года не выконвалі палётаў паблізу дзяржаўнай мяжы паміж Польшчай і Беларуссю, — паведаміла польскае ваеннае ведамства ў сваім Twitter.

Сёння Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што 12 красавіка 2021 года ў 20.45 нявысветленае паветранае судна парушыла беларускую мяжу з боку Рэспублікі Польшча. Затым аб'ект вярнуўся на польскую тэрыторыю.

Як заявілі ў ведамстве, у сувязі з інцыдэнтам у Міністэрства быў выкліканы аташэ па пытаннях абароны пры польскім пасольстве ў нашай краіне. Яму заявілі пра тое, што неабходна правесці разбіральніцтва па факце інцыдэнту і паінфармаваць пра вынікі беларускі бок.

Чытайце таксама: Мінабароны заявіла пра парушэнне паветранай прасторы з боку Польшчы

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера