Знайсці
13.04.2021 / 15:58РусŁacБел

У ЗША прыпынілі выкарыстанне вакцыны Johnson & Johnson пасля паведамленняў аб тромбах

Цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў і Упраўленне па кантролі за прадуктамі харчавання і лекамі ЗША рэкамендавалі часова прыпыніць выкарыстанне вакцыны вытворчасці Johnson & Johnson, піша meduza.io.

Такое рашэнне, гаворыцца ў сумеснай заяве наглядных ведамстваў, якое цытуе Reuters, было прынята пасля таго, як у шасці чалавек пасля прышчэпкі ўтварыліся тромбы. Гаворка ідзе пра шэсць жанчын ва ўзросце ад 18 да 48 гадоў. Адна з іх памерла, яшчэ адна знаходзіцца ў бальніцы ў крытычным стане.

Выяўленыя выпадкі ўтварэння тромбаў у пацыентаў, якія зрабілі прышчэпку вакцынай Johnson & Johnson, вельмі рэдкія, падкрэсліваецца ў заяве. Тым не менш, рэгулятары лічаць, што да завяршэння расследавання ад прымянення гэтай вакцыны варта ўстрымацца.

У ЗША прымяненне вакцыны Johnson & Johnson было адобрана ў лютым, у Еўрасаюзе — у сакавіку.

Па стане на 12 красавіка Johnson & Johnson паставіў у ЗША 6,8 мільёнаў доз прышчэпкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031