Знайсці
13.04.2021 / 15:28РусŁacБел

Мінздароўя часова забараніла ўвозіць і прадаваць у Беларусі некаторую прадукцыю Nivea

У Беларусі ўведзеная часовая санітарная мера па забароне ўвозу і абарачэння асобных найменняў парфюмерна-касметычнай прадукцыі гандлёвага знака Nivea. Гэтую пастанову падпісаў 6 красавіка намеснік міністра — галоўны дзяржаўны санітарны доктар Аляксандр Тарасенка, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

«Спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы выявілі шэраг парушэнняў, якія тычацца, у тым ліку, продажу такой прадукцыі без дакументаў, якія сведчаць пра якасць і бяспеку, невыканання яе тэрміну прыдатнасці і адсутнасці з боку суб'ектаў гаспадарання вытворчага кантролю ў дачыненні да гэтай парфумерна-касметычнай прадукцыі. Па асобных назвах парфюмерна-касметычнай прадукцыі гандлёвага знака Nivea ўстаноўлена неадпаведнасць патрабаванням Тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза. У прыватнасці, маркіроўка не ўтрымлівае інфармацыі аб назве і месцы знаходжання арганізацыі, упаўнаважанай вытворцам на прыняцце прэтэнзій ад спажыўца, альбо назва прадукцыі не адпавядае яе складу, што не дазваляе ў поўнай меры забяспечыць абарону правоў спажыўцоў і атрымаць дакладную інфармацыю аб тавары, што спажывец набывае», — гаворыцца ў паведамленні.

Цікава, што Nivea ў студзені заявіла, што не будзе спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930