Знайсці
13.04.2021 / 14:35

Мінздароўя абвясціла пра трэцюю хвалю каранавіруса

«У нас у краіне пачынаецца чарговы ўздым захворвання інфекцыяй — мы гэта называем пачаткам трэцяй хвалі», — паведаміла журналістам начальнік аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Мінздароўя Іна Карабан, піша БелТА.

Раней Мінздароўя паведаміла, што спецыялісты ў рэгіёнах і Мінску канстатуюць рост захворвання на кавід, у тым ліку на пнеўманіі каранавіруснай этыялогіі цяжкага працякання. Частата выяўлення РНК віруса SARS-CoV-2 (ПЛР) у доследных узорах за 14 тыдняў 2021 года склала 11,9%, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Ва ўсіх рэгіёнах краіны ўзмоцняць кантроль за выкананнем супрацьэпідэміялагічных мерапрыемстваў.

Ігнараваць рэкамендацыі дактароў па захаванні масачнага рэжыму і фізічнага дыстанцыявання — не варта, падкрэсліваюць у ведамстве.

Па стане на 12 красавіка колькасць прышчэпленых адной дозай вакцыны склала — 129 899 чалавек, двума дозамі — 41 688 чалавек.

Мінздароўя таксама нагадвае, што калі вы адчулі значнае пагаршэнне свайго фізічнага стану, у тым ліку павышэнне тэмпературы, кашаль, галаўны боль, не адчуваеце смак ці пах, то варта звярнуцца ў паліклініку або выклікаць брыгаду хуткай дапамогі.

Паводле звестак Мінздароўя, колькасць зарэгістраваных выпадкаў каранавіруса за дзень з пачатку красавіка складала:

1 красавіка — 1236
2 красавіка — 1651
3 красавіка — 1371
4 красавіка — 1239
5 красавіка — 986
6 красавіка — 968
7 красавіка — 1278
8 красавіка — 1272
9 красавіка — 1622
10 красавіка — 1471
11 красавіка — 1175
12 красавіка — 843.

У сакавіку максімальны паказчык быў 5 сакавіка — 1482, з пачатку года — 13 студзеня (1972).

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31