Знайсці
13.04.2021 / 14:09РусŁacБел

З Беларусі дэпартавалі расійскага палкоўніка Квачкова

Расійскага палкоўніка ў адстаўцы Уладзіміра Квачкова дэпартавалі пасля таго, як ён перадаў у адміністрацыю Лукашэнкі ліст з прапановамі, як змяніць выбарчую сістэму ў Беларусі, піша Радыё Свабода.

ТАСС

У відэароліку на YouTube Квачкоў расказаў, што прыехаў у Мінск на канферэнцыю «Русь — адзіная айчына» І адразу па прыездзе занёс у адміністрацыю Лукашэнкі адкрыты ліст з прапановай выбіраць замест дэпутатаў цемнікаў, а замест палаты прадстаўнікоў — вярхоўны земскі савет.

У той жа дзень ён выступіў на канферэнцыі з двума дакладамі і атрымаў грамату за актыўны ўдзел у ёй. А праз 24 гадзіны яго выслалі з забаронай уезду на 10 гадоў.

Канферэнцыя праходзіла з 9 да 11 красавіка ў Рэспубліканскім культурна-асветніцкім цэнтры Упраўлення справамі прэзідэнта (будынак КЗ «Мінск»).

Квачкоў служыў у Галоўным разведвальным упраўленні Генштаба Расіі. На пачатку 2000-х удзельнічаў у рабочай групе міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі па ўніфікацыі заканадаўства. У 2005 годзе яго абвінавацілі ў замаху на Анатоля Чубайса і ўзялі пад варту. Праз тры гады суд яго апраўдаў.

У 2009 годзе Квачкоў стварыў незарэгістраваную арганізацыю «Народнае апалчэнне імя Мініна і Пажарскага». У 2015 яе прызналі ў Расіі тэрарыстычнай.

У 2010 годзе Квачкова зноў арыштавалі і праз тры гады асудзілі за арганізацыю ўзброенага мяцяжу і тэрарызм. Паводле ФСБ, ён з паплечнікамі збіраўся захапіць зброю ў вайсковых частках і зладзіць паход на Маскву, каб зрынуць уладу. Квачкоў віны не прызнаў. На волю ён выйшаў у 2019 годзе. Цяпер яму 72 гады. Называе сябе рускім хрысціянскім нацыяналістам і прыхільнікам рускай праваслаўнай дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930