Знайсці
13.04.2021 / 12:31РусŁacБел

Вайскоўцы адрамантавалі хату ў Асіповіцкім раёне, пашкоджаную ракетнай устаноўкай

Гаспадыня пашкоджанага ў выніку ДТЗ дома ў вёсцы Майсеевічы вярнулася дадому: спецыялісты завяршылі рамонт. Вайскоўцы чыгуначнай і ракетнай брыгад цалкам ліквідавалі пашкоджанні за некалькі дзён. Працы скончылі яшчэ ўчора. Сёння — зайшлі ў госці, каб даведацца, ці ўсім задаволеная Ганна Мікалаеўна, паведамляе Мінабароны.

Нагадаем, што інцыдэнт здарыўся ў мінулы панядзелак. Падчас перакідвання на Гожскі палігон ракетная ўстаноўка пашкодзіла дом Ганны Мікалаеўны

«Дом быў адноўлены на працягу 5 дзён. У працэсе рамонтных работ быў адноўлены плот, сцены хаты, а таксама была праведзена ўнутранае аздабленне памяшкання. Пры ўдары кут хаты нязначна сышоў з падмурка. Было ўжыта спецыяльнае гідраўлічнае абсталяванне для пастаноўкі яго ў зыходнае становішча», — кажа намеснік камандзіра 30-й чыгуначнай брыгады палкоўнік Дзмітрый Анашачкін.

Сама 85-гадовая Ганна Мікалаеўна распавяла, што ў першыя хвіліны пасля ДТЗ перажывала перш за ўсё за здароўе салдата тэрміновай службы, які знаходзіўся за рулём ваеннай машыны.

«На вайскоўцаў не крыўджуся. Наадварот, удзячная ім за тое, што так хутка ўсё аднавілі. І ўсім ім жадаю здароўя», — цытуе яе словы Мінабароны

Цікава, што вайскоўцы ракетнай брыгады дамовіліся ўстанавіць шэфства над Ганнай Мікалаеўнай. Ракетчыкі абяцаюць пасільную дапамогу жанчыне, калі такая спатрэбіцца.

Фоты Мінабароны

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера