Знайсці
13.04.2021 / 11:28РусŁacБел

«Пакідаў абразлівыя каментары пад фота міліцыянтаў». Аляксею Ліпеню далі пяць гадоў хіміі

У судзе Заводскага раёна Мінска вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Аляксея Ліпеня. Мужчыну абвінавачвалі па двух артыкулах КК: арт. 369 — публічная абраза прадстаўніка ўлады, і арт. 364 — пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі, паведамляе spring96.org.

Белсат

Суддзя Алег Каляда палічыў віну Аляксея Ліпеня даказанай і асудзіў мужчыну на пяць гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хімія). Таксама абвінавачаны абавязаны сплаціць кампенсацыю нанесенай маральнай шкоды пацярпелым супрацоўнікам міліцыі 5500 рублёў і судовыя выдаткі — 522 рублі.

Да ўступлення прысуду ў сілу Аляксей Ліпень быў вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе і належныя паводзіны. 

Паводле абвінавачвання, Аляксей неаднаразова, выкарыстоўваючы розныя нікнэймы, у тым ліку «Савецкі малы», пакідаў абразлівыя каментары пад фота супрацоўнікаў міліцыі ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» з 29 кастрычніка па 18 снежня 2020 года.

Паводле следства, сваімі дзеяннямі ён прынізіў гонар і годнасць супрацоўнікаў міліцыі як прадстаўнікоў улады і як людзей, а таксама падарваў аўтарытэт дзяржаўнай улады.

Таксама абвінавачаны размяшчаў каментары нібыта з пагрозамі ў адрас шасці міліцыянтаў, яны прызнаныя пацярпелымі паводле арт. 364 КК. 

Па справе праходзіла больш за 10 пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930