Знайсці
13.04.2021 / 08:47РусŁacБел

Сёння — 30-годдзе з моманту адраджэння структур Каталіцкага касцёла ў Беларусі

13 красавіка адзначаецца 30-годдзе адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і ўстанаўлення Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, паведамляе catholic.by.

Фота Віталя Палінеўскага, catholic.by

13 красавіка 1991 года булай Ex quadam Ян Павел ІІ устанавіў Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію і Мітраполію, адрадзіўшы такім чынам касцельныя структуры на тэрыторыі незалежнай Беларусі пасля дзесяцігоддзяў савецкай улады.

З гэтай нагоды ў нядзелю 18 красавіка ў мінскім кафедральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі а 13-й гадзіне адбудзецца ўрачыстая святая Імша.

Удзел у ёй возьмуць апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Казімір Велікаселец, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі.

У гэты час дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі духоўна далучыцца да малітвы ў цэлебрацыі святой Імшы з сакрамантам канфірмацыі, якую ўзначаліць у касцёле святога Арханёла Міхала ў Івянцы.

Іерархі шчыра запрашаюць вернікаў да ўдзелу ў супольнай малітве за далейшае развіццё Касцёла ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930