Знайсці
13.04.2021 / 08:39РусŁacБел

У Мінску прапанавалі вакцынаваць ад каранавіруса ў гандлёвых цэнтрах. Напрыклад, у ЦУМе ці на Камароўскім рынку

У сталічных паліклініках сталі прышчапляць супраць каранавіруснай інфекцыі вакцынамі «Спутнік» і «Vero cell» (КНР). Так, кожны дзень у адной паліклініцы вакцынуюць больш за 100 чалавек, а ў другой — больш за 200. З паступленнем новых партый вакцын, выпуск якіх забяспечаць «Белмедпрэпараты», колькасць людзей, якія прыйдуць на прышчэпку ў дзяржаўныя паліклінікі, павялічыцца ў разы. Як будзе арганізавана масавая вакцынацыя? — задаліся пытаннем Мінск-навіны.

Мінск-навіны

— Мы прадбачым гэтую сітуацыю і разумеем, што некалькі паліклінік, напрыклад, у нашым Заводскім раёне, не змогуць справіцца з вялікім патокам пацыентаў, якіх неабходна вакцынаваць, — распавяла галоўны доктар 21-й цэнтральнай раённай паліклінікі Наталля Мысліўчык. — Таму цяпер працуем на перспектыву.

Ёсць дамоўленасці з адміністрацыямі некалькіх буйных гандлёвых аб'ектаў. Яны прадставяць плошчы для арганізацыі прышчэпачных пунктаў.

Усё зробім як мае быць — з улікам усіх патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнай службы. І тады зможам прывіваць даволі вялікую колькасць людзей у дзень.

— Наколькі я разумею, для арганізацыі такой маштабнай прышчэпачнай кампаніі спатрэбіцца шмат медыцынскіх работнікаў. Дзе вы іх возьмеце? Забераце з паліклінік?

— Для працы ў прышчэпачных пунктах прыцягнем валанцёраў.

— З медыцынскай адукацыяй?

— Неабавязкова. Валанцёры будуць дапамагаць запаўняць анкеты, весці ўлік пацыентаў, выконваць іншую арганізацыйную працу, якая не патрабуе наяўнасці медыцынскай адукацыі. А дактары, фельчары, медсёстры стануць рабіць сваю працу. Веру, разам мы справімся з любымі нагрузкамі.

І ў Савецкім раёне задумаліся, як забяспечыць даступнасць вакцынацыі насельніцтва ў агляднай будучыні.

— Разглядаем розныя варыянты: Камароўскі рынак, ЦУМ і іншыя, у якіх маюцца пункты здароўя, — кажа намеснік галоўнага доктара па арганізацыйна-метадычнай рабоце 34-й цэнтральнай раённай клінічнай паліклінікі Савецкага раёна Вадзім Касцюкоў. — Бяром у разлік і гандлёвыя цэнтры.

«Цяпер жыхарам сталіцы нязвыкла будзе даведацца, што прышчапляць ад каранавіруснай інфекцыі будуць не толькі ва ўстановах аховы здароўя, але і на плошчах гандлёвых аб'ектаў. Тым не менш гэта праўда. За мяжой пад часовыя прышчэпачныя пункты спартыўныя залы аддаюць. І ўсё добра!» — кажа В. Касцюгоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930