Знайсці
13.04.2021 / 07:50РусŁacБел

У Санкт-Пецярбургу другі дзень гарыць гістарычны будынак, яго гасяць некалькі соцень пажарных

У МНС РФ паведамілі, што тушэнне пажару на «Неўскай мануфактуры» працягваецца. У ліквідацыі наступстваў задзейнічаны больш за 350 чалавек і 73 адзінкі тэхнікі, піша ТАСС.

Фота: vk.com/spb_today

Каля 23.00 12 красавіка ранг складанасці пажару паступова пачалі паніжаць: з максімальнага ўзроўню складанасці, пятага, да трэцяга. 

Паведамленне аб пажары на «Неўскай мануфактуры» паступіла ў 12.35 12 красавіка, нагадвае Tut.by. Пажар ахапіў плошчу 10 тысяч квадратных метраў. Агонь пашырыўся на чатыры паверхі, там абрынуўся дах і перакрыцці. Сітуацыю ўскладняў моцны вецер і хуткае распаўсюджванне агню па драўляных канструкцыях.

З будынка эвакуявалі 40 чалавек. Пазней агонь перакінуўся на дах суседняга будынка: з палаючага хостэла эвакуявалі 50 чалавек. Паводле папярэдніх звестак, прычынай пажару магло стаць кароткае замыканне ў электрашчытавой.

Падчас тушэння пажару загінуў 31-гадовы камандзір звяна МНС, яшчэ двое ратавальнікаў знаходзяцца ў бальніцы ў цяжкім стане.

«Неўская мануфактура» — комплекс пабудоў фабрыкі Таварыства ваўняных вырабаў «Торнтан». З'яўляецца аб'ектам культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння (другая палова XIX стагоддзя). У будынку размешчаны бізнэс-цэнтр.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930