Знайсці
13.04.2021 / 07:28

Краіны G7 заклікаюць РФ спыніць правакацыі ля межаў Украіны

Кіраўнікі МЗС краін G7, а таксама кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль у панядзелак заклікалі Расію спыніць правакацыі каля мяжы з Украінай, піша Інтэрфакс.

«Гэтыя маштабныя перамяшчэнні вайскоўцаў, якія праводзяцца без папярэдняй абвесткі, уяўляюць сабой пагрозу і дэстабілізуюць сітуацыю. Мы заклікаем Расію спыніць правакацыі і неадкладна знізіць напружанасць у адпаведнасці з міжнароднымі абавязкамі», — гаворыцца ў заяве G7, апублікаванай Вялікабрытаніяй, якая старшынствуе ў гэтай групе.

У дакуменце адзначаецца, што G7 і ЕС «вельмі занепакоеныя маштабным узмацненнем расійскіх сіл» каля межаў з Украінай і ў Крыме.

Краіны «Вялікай сямёркі» заявілі, што выказваюць падтрымку «падыходу Украіны, заснаванаму на стрыманасці».

Яны зноў адзначылі, што падтрымліваюць незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, а таксама намаганні Францыі і Германіі ў працы ў «нармандскім фармаце» для дасягнення выканання Мінскіх дамоўленасцей.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31