Знайсці
12.04.2021 / 16:58РусŁacБел

Пад Бялынічамі перакуліўся аўтавоз з новымі «Джылі»

Пра гэта паведамілі БелТА ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Скрыншот з відэа МУС.

Аварыя адбылася сёння каля 13:50 на 140-м км аўтадарогі Мінск-Магілёў. 62-гадовы жыхар Пухавіцкага раёна рухаўся на аўтавозе Iveco з прычэпам з боку Мінска. «Мужчына не справіўся з кіраваннем, з-за чаго аўто перакулілася на праезнай частцы. Машыны Geely і сам аўтовоз атрымалі механічныя пашкоджанні. Кіроўца не пацярпеў», — адзначылі ў ДАІ.

Рух быў часова закрыты ў сувязі з афармленнем ДТЗ. Цяпер рух адноўлены.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера