Знайсці
12.04.2021 / 16:18РусŁacБел

Аліеў адкрыў Парк ваенных трафеяў і паказаў абломкі расійскіх «Іскандэраў»

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў адкрыў Парк вайсковых трафеяў і паказаў абломкі меркавана знойдзеных на тэрыторыі краіны ракет ад аператыўна-тактычных ракетных комплексаў (АТРК) «Іскандэр» расійскай вытворчасці.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Каўказскае бюро», паведамляе lenta.ru

«Адкуль гэтыя ракеты ўзяліся ў армянскай арміі? Гэтых ракет у іх не павінна было быць», — сказаў Аліеў. Ён дадаў, што Азербайджан чакае адказу на пытанне, якім чынам ракеты апынуліся ў Арменіі.

У парку ваенных трафеяў выстаўлена больш за 300 экспанатаў, у тым ліку да 150 адзінак цяжкай тэхнікі, танкаў, баявых машын, артылерыйскіх установак, зенітна-ракетных комплексаў, стралковая зброя і ваенны транспарт. Усе экспанаты звязаны з апошнім ваенным канфліктам у Нагорным Карабаху.

Цікава, што ў аўторак пачнецца візіт у Азербайджан Аляксандра Лукашэнкі.

Фота Trend.az i Report

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930