Знайсці
12.04.2021 / 16:02РусŁacБел

Таццяна Гацура-Яворская прызнаная палітвязнем

Праваабаронцы Беларусі прызналі палітзняволенай кіраўніцу арганізацыі «Звяно» Таццяну Гацуру-Яворскую.

Таццяна была затрыманая 6 красавіка, у яе дома і на лецішчы адбыліся ператрусы.Таксама былі затрыманыя чатыры чалавекі, якія маюць дачыненне да выставы «Машына дыхае, а я — не», прысвечанай барацьбе з каранавірусам.

Праваабаронцы лічаць пераслед Таццяны Гацуры-Яворскай палітычна матываваным і скіраваным на спыненне яе публічнай і негвалтоўнай дзейнасці па абароне правоў чалавека і асноўных свабод.

Яны патрабуюць неадкладна вызваліць Гацуру-Яворскую і спыніць яе крымінальны пераслед. Таксама яны патрабуюць спыніць пераслед і ціск на ўсіх праваабаронцаў Беларусі і актывістаў грамадзянскай супольнасці. Акрамя таго, падпісанты заявы патрабуюць ад уладаў «выканання ўзятых на сябе абавязацельстваў у дачыненні да забеспячэння гарантый ажыццяўлення праваабарончай дзейнасці і прыняцця для гэтага ўсіх неабходных мер».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031