Знайсці
12.04.2021 / 15:23РусŁacБел

Кіраўнік Мінска назваў тэмпы вакцынацыі ў сталіцы недастатковымі

Гэтае пытанне абмяркоўвалася сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме, паведамляе тэлеграм-канал «Мінск. Афіцыйна».

Па стане на сёння ў Мінску прышчапілі крыху больш за 22 тысячы чалавек. Вакцынацыю прайшлі 73% работнікаў устаноў з кругласутачным знаходжаннем дзяцей і дарослых, 32% медработнікаў, 13,8% работнікаў сацыяльнай сферы і 9,8% работнікаў сістэмы адукацыі сталіцы

Уладзімір Кухараў ацаніў тэмпы вакцынацыі ад каранавіруса як недастатковыя і запатрабаваў у наступныя два тыдні ў корані змяніць сітуацыю. Першачарговая задача — забяспечыць прышчэпку максімальнай колькасці работнікаў адукацыі, аховы здароўя і сацыяльнай сферы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера