Знайсці
12.04.2021 / 15:00РусŁacБел

Італія абвясціла пра адкрыццё межаў для турыстаў пры выкананні адной з умоў

Міністр турызму Італіі Масіма Гаравалья заявіў, што краіна гатовая адкрыць межы для турыстаў гэтым летам пры выкананні адной з трох умоў, піша lenta.ru.

pixabay.com

Як заявіў спікер, турыстычная дзейнасць у папулярнай еўрапейскай краіне можа аднавіцца 2 чэрвеня, калі на тэрыторыі Італіі адзначаецца Дзень Рэспублікі. Гаравалья падкрэсліў, што дзяржава паспее падрыхтавацца да прыёму замежных падарожнікаў і будзе выконваць усе неабходныя меры, каб пазбегнуць распаўсюджвання каранавіруса.

Пры гэтым міністр адзначыў, што цяпер урад разглядае тры асноўныя ўмовы для прыёму гасцей з іншых краін.

Так, турысты альбо павінны прайсці поўны курс вакцынацыі і мець пры сабе адпаведны сертыфікат, альбо прад'явіць адмоўны вынік тэсту на каранавірус.

Трэці варыянт прадугледжвае абавязковую масавую вакцынацыю жыхароў папулярных турыстычных напрамкаў Італіі. «У канцы красавіка мы прыступаем да вакцынацыі насельніцтва Капры, Іск'іі Прачыды, а таксама ўзбярэжжа Сарэнта. Аб імунізацыі таксама просяць буйныя выспы, у тым ліку Сіцылія і Сардзінія», — удакладніў Гаравалья.

Адзначаецца, што інфармацыю пра гатоўнасць Італіі да прыёму турыстаў з 2 чэрвеня пацвердзіў і прэм'ер-міністр краіны Марыа Драгі. Ён падкрэсліў, што важна падрыхтавацца да летняга сезона і не здавацца, паколькі адсутнасць замежнікаў адмоўна адбіваецца на «гарадах мастацтва».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера