Знайсці
12.04.2021 / 13:18

У Літве завялі яшчэ адну справу за катаванні пратэстоўцаў у Беларусі

Маладзечанец Віталь Алейнік працаваў у Мінску. Там яго і затрымалі вечарам 23 верасня, піша «Рэгіянальная газета».

Павялічыць

Віталь Алейнік. Фота Настассі Уткінай

Мужчына падрабязна расказваў пра сваё зняволенне і ўмовы, у якіх знаходзіўся 15 сутак у якасці асуджанага па артыкуле 23.34 «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».

Алейнік у Літве звярнуўся да экспертызы людзей, якія маюць досвед працы з універсальнай юрысдыкцыяй, а таксама да следчых. Яны даследавалі матэрыялы па справе Алейніка і завялі крымінальную справу, маладзечанца прызналі пацярпелым.

Таксама Алейніку ўдалося дамагчыся адмены ў Мінскай абласной пракуратуры пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце гвалту ў адносінах да яго ў жодзінскай турме. Справа праходзіць дадатковую праверку, каманда Алейніка запатрабавала прыцягнуць да адказнасці тых, хто адмовіўся адразу заводзіць справу.

У абскарджванні рашэння суда Цэнтральнага раёна Мінска аб арышце Алейніка дайшлі да Вярхоўнага суда, заявіўшы адвод усяму складу.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31