Знайсці
17.04.2021 / 16:05

Пачалася масавая вакцынацыя ад кавіду. Чым прышчапіцца? Каму можна, а каму нельга? Адказвае доктар Салавей

У беларускіх паліклініках нарэшце пачалася масавая вакцынацыя ад каранавіруса. На выбар дзве вакцыны: кітайская VeroCell і расійскі «Спутнік». Праўда, першай можна прышчапіцца амаль адразу, а другой у многіх медустановах няма — трэба запісвацца і чакаць. Але ж вакол вакцынацыі працягваюць хадзіць самыя разнастайныя чуткі. Хтосьці баіцца рабіць прышчэпку праз узрост, хтосьці згодны выключна на еўрапейскую вакцыну, хтосьці ўвогуле не верыць, што за такі кароткі тэрмін можна было распрацаваць якасны прэпарат… «Наша Ніва» сабрала звязаныя з вакцынацыяй пытанні і задала іх Мікіту Салаўю — вядомаму доктару-інфекцыяністу, дацэнту і кандыдату медыцынскіх навук.

Павялічыць

У беларускіх паліклініках толькі дзве вакцыны? 

Так, расійскі «Sputnik V» (ён жа Гам Кавід Вак) і кітайская вакцына «VeroCell».

Калі чалавек хоча вакцынавацца менавіта «Спутнікам», але гэтая вакцына адсутнічае ў яго медустанове — ці можна звярнуцца ў іншую паліклініку?

Гэта трэба вырашаць у індывідуальным парадку з адміністрацыяй паліклінік. Але вакцынацыя ідзе па месцы рэгістрацыі чалавека — то-бок разлік на тое, што чалавек пойдзе прышчапляцца ў сваю паліклініку.

Ці будзе ў Беларусі «Пфайзер» альбо іншыя еўрапейскія вакцыны? Ці іншыя расійскія, «ЭпіВакКарона», напрыклад?

«ЭпіВакКарона», магчыма, і з’явіцца. Але пакуль няма асаблівага сэнсу яе закупляць, бо «Спутнік» будзе разлівацца на беларускіх заводах. І персанальна я не бачу сэнсу ў набыцці яшчэ і «ЭпіВакКароны», бо яна не лепшая за «Спутнік».

Што тычыцца еўрапейскіх вакцын — усё ўпіраецца ў аб’ёмы паставак. Каб еўрапейцы нам завезлі партыю сваёй вакцыны, патрэбныя вялікія аб’ёмы. А мы пакуль не можам вялікія аб’ёмы ўзяць праз высокі кошт. Расійская вакцына амаль у 2 разы таннейшая.

Ці будзе вакцынацыя ў платных медцэнтрах? 

Я пакуль пра платную вакцынацыю не чуў. Але ж дэкларуецца, што ўсеагульная вакцынацыя пройдзе бясплатна — у дзяржаўных паліклініках.

Многія занепакоеныя чуткамі пра «кавідныя пашпарты» ў Еўропе. Маўляў, прышчаплюся «Спутнікам» ці кітайскім прэпаратам — і пасля не змагу ўехаць у Еўропу.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя выступае супраць такіх пашпартоў. Адпаведна, малаверагодна, што будуць усееўрапейскія пашпарты. Калі некаторыя краіны іх і ўвядуць — гэта будзе лакальнае рашэнне канкрэтнай краіны.

Вакцынаванне праходзіць у два этапы. Ці праўда, што пасля першай прышчэпкі ў чалавека падае імунітэт?

Не, гэта няпраўда. Вакцына не можа выклікаць зніжэння імунітэту. Наадварот, яна яго ўмацоўвае. Нават пасля першай прышчэпкі імавернасць захварэць зніжаецца, а не расце.

Што рабіць, калі зрабіў першую прышчэпку, а пасля захварэў?

Так бывае, калі яшчэ не паспеў выпрацавацца імунітэт да хваробы. Але ў такіх выпадках трэба спакойна далячыцца — і пасля ўсё роўна зрабіць другую прышчэпку.

Нават калі прахварэў два месяцы?

Так, нічога страшнага, гэтыя моманты абгаворваліся. Дапускаецца нават 2-3 месяцы паміж рэвакцынацыяй.

Ці трэба неяк адмыслова рыхтавацца да прышчэпкі? 

Ніякіх спецыяльных рэкамендацый няма. Пажадана проста быць здаровым — не мець нейкай вострай інфекцыі ці абвастрэння захворванняў на момант вакцынацыі.

Ці ёсць супрацьпаказанні? Напрыклад, хранічныя захворванні? Анкалогія?

Наадварот — гэта паказанні для вакцынацыі, а не супраць яе. Бо чалавек з хранічным захворваннем знаходзіцца ў групе рызыкі.

Шырока абмяркоўвалася пытанне, ці можна ўжываць алкаголь паміж першай і другой прышчэпкай. Дык можна?

У інструкцыі па прымяненні нічога не сказана пра забарону на алкаголь.

Якія пабочныя эфекты пасля вакцынацыі лічацца нормай? 

Можа з’явіцца тэмпература, боль у месцы ўвядзення вакцыны. Могуць балець мышцы, суставы, з'явіцца галаўны боль. Карацей, падобныя на грып сімптомы. 

А што мусіць насцярожыць і стаць нагодай тэрміновага звароту да медыкаў?

Любыя неўралагічныя праявы: калі раптам развіўся параліч, сутаргі.

Што рабіць, калі пасля прышчэпкі пачалася тэмпература і іншыя непрыемнасці?

Збіваць, як пры прастудзе: прымаць жарапаніжальныя, піць шмат вадкасці.

Ці трэба вакцынавацца тым, хто ўжо перахварэў?

Так, трэба. Бо людзі, якія перахварэлі, маюць нястойкі імунітэт. Ён сыходзіць праз 3-4 месяцы. Чым лягчэй хварэў, тым меншая выражанасць імунітэту пасля выздараўлення. Таму рэкамендацыі для ўсяго свету — вакцынацыя нават для тых, хто перахварэў.

А колькі часу будзе дзейнічаць вакцына? Год? 

Існуюць даныя, што год яна дакладна працуе. Па экстрапаляцыі эксперыментаў на жывёлах чакаецца, што магчыма будзе працаваць аж да двух гадоў.

Гэта маецца на ўвазе і расійская вакцына, і кітайская?

Так. Калі, канечне, не з’явяцца нейкія зусім прынцыпова новыя варыянты віруса. Але пакуль іх няма. Тыя варыянты, якія цыркулююць сёння, усё роўна маюць адчувальнасць да антыцелаў, якія фарміруюцца пасля вакцын.

Маеце на ўвазе, што пакуль няма такіх мутацый, на якія не дзейнічае вакцына?

Так.

Ці трэба будзе праз нейкі час пасля вакцынацыі здаваць тэст на антыцелы? Праз які час?

Такіх рэкамендацый пакуль няма. Мы не правяраем колькасць антыцелаў ані пасля захворвання, ані пасля вакцынацыі.

Пасля якога ўзросту не варта вакцынавацца?

Няма абмежаванняў па ўзросце. Ёсць даследаванні, у якіх удзельнічалі пацыенты любога ўзросту.

Некаторыя баяцца вакцынавацца, бо, кажуць, што, можа, ёсць пабочныя эфекты, якія пакуль невядомыя. Маўляў, «я пачакаю, можа, праблемы вылезуць толькі праз некалькі месяцаў».

Тэарэтычна ўсё можа быць. Але прайшло шмат часу пасля пачатку выкарыстання вакцын, і пакуль нейкіх праблем не відаць. У тым ліку і па «Спутніку» — ім вакцынавалі больш за 7 мільёнаў толькі расіян, я ўжо не кажу пра іншыя краіны. Праблем пакуль не было. 

Прайшоў вакцынацыю — значыць, можна не мыць рукі і хадзіць без маскі?

Не, ні ў якім разе. Сродкі перасцярогі трэба працягваць выкарыстоўваць.

Вы самі вакцынаваліся? Як перанеслі?

Так, некалькі дзён таму я зрабіў ужо другую прышчэпку «Спутнікам». Пасля першай прышчэпкі ў мяне быў галаўны боль, тэмпература, слабасць. Гэта цягнулася палову дня прыкладна. Пасля другой прышчэпкі ўсё добра, ніякіх праблем.

Мы зараз мусім вакцынавацца, каб сфарміраваць калектыўны імунітэт?

Так. Але калектыўны імунітэт фарміруецца доўга, больш за год. Вакцынавацца цяпер трэба, каб абараніць і выратаваць ў першую чаргу сябе, асабліва тым, хто ў групе рызыкі.

Улад Швядовіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31