Знайсці
12.04.2021 / 12:55РусŁacБел

Памерла мастацтвазнаўца Арыядна Ладыгіна

10 красавіка памерла беларускі мастацтвазнаўца Арыядна Ладыгіна. Ёй было 94 гады, паведамляе Tut.by са спасылкай на краязнаўцу Вадзіма Зелянкова.

Арыяндна Ладыгіна нарадзілася 2 сакавіка 1927 года ў Мінску ў сям'і інжынера Барыса Ладыгіна і Арыядны Александроўскай, сястры знакамітай беларускай опернай спявачкі Ларысы Александроўскай.

Арыядна Ладыгіна. Фота Алены Балабановіч, Нацыянальны тэатр оперы і балета

Скончыла Маскоўскую кансерваторыю. Выкладала ў Саратаўскай музычнай школе, у Маскоўскай і Казанскай кансерваторыі.

З 1958 года працавала ў Інстытуце гісторыі мастацтваў, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі (загадвала сектарам музыкі), з 1963 года — у Беларускай акадэміі музыкі (тады кансерваторыя), дзе загадвала кафедрай грамадскіх навук.

Абараніла доктарскую дысертацыю па філасофіі.

Аўтар шэрагу кніг па мастацтве, а таксама працы «Ларыса Пампееўна Александроўская: дакументальна-тэатральны раман».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930