Знайсці
12.04.2021 / 11:30РусŁacБел

Сіноптыкі: Ужо ў сераду пахаладае, пройдуць дажджы

У аўторак, 13 красавіка, яшчэ будзе цёпла. Да +19°С, у Мінску да +16°С, паведамляе pogoda.by.

Праўда, па захадзе краіны будзе ўсяго + 6..+12°С.

У сераду — дажджы, у крайніх заходніх раёнах з мокрым снегам.

Ноччу ад +1°С па захадзе да +10°С па ўсходзе краіны; днём +4..+11°С, па Гомельшчыне да +17°С.

У Мінску прагназуецца +7..+9°С

У чацвер, 15 красавіка, часам дажджы. Днём +6..+13°С. У Мінску да +10°С. Прыкладна такое ж надвор'е чакаецца і ў пятніцу.

Паводле папярэдняга прагнозу, у суботу ў Мінску да +16°С, але абяцаюць паўночны вецер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930