Знайсці
12.04.2021 / 08:14РусŁacБел

Драма «Зямля качэўнікаў» атрымала прэмію BAFTA як найлепшы фільм

Драматычны фільм «Зямля качэўнікаў» амерыканскага рэжысёра кітайскага паходжання Хлоі Чжаа ўдастоена прэміі Брытанскай акадэміі кіно і тэлевізійных мастацтваў (BAFTA) як найлепшы фільм, стаўшы галоўным пераможцам гэтага года, піша РБК.

Кадр з фільма «Зямля качэўнікаў» / ​Cor Cordium Productions

Пра гэта было абвешчана на 74-й цырымоніі ўручэння галоўнай кінапрэміі Вялікабрытаніі, якая прайшла ў анлайн-фармаце.

Агулам «Зямля качэўнікаў», якая прэтэндавала на сем узнагарод, атрымала чатыры «Бронзавыя маскі». Акрамя перамогі ў намінацыі «найлепшы фільм», карціна ўдастоілася ўзнагарод за «найлепшую аператарскую работу» (Джошуа Джэймс Рычардс), «найлепшую жаночую ролю» (Фрэнсіс Макдорманд), а таксама за «найлепшую рэжысёрскую працу» (Хлоя Чжаа).

«Зямля качэўнікаў» ужо паспела атрымаць прыз 77-га Венецыянскага кінафестывалю, а таксама амерыканскія прэміі «Выбар крытыкаў» (Critics' Choice Movie Awards) і «Залаты глобус».

Акрамя таго, карціна намінаваная на прэмію «Оскар» у шасці катэгорыях (цырымонія пройдзе 25 красавіка).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930