Знайсці
12.04.2021 / 07:46РусŁacБел

Цяперашняя ўступная кампанія ў Беларусі пройдзе без зменаў

Уступная кампанія ў ВНУ сёлета не зведае зменаў, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў эфіры тэлеканале СТБ, піша Tut.by.

Фота Надзеі Бужан

«Мы рыхтуем новыя правілы прыёму, яны гатовыя, мы цяпер іх абмяркоўваем, яны былі разасланыя ва ўсе зацікаўленыя структуры, мы выкладвалі гэта на сваім сайце, гэтыя прапановы. Гэта магчымасць сумяшчэння некаторых выпускных экзаменаў у школе з цэнтралізаваным тэставаннем і выкарыстанне іх вынікаў пры паступленні ў вышэйшую навучальную ўстанову», — сказаў Карпенка.

Гэтыя пытанні плануецца «абмеркаваць дэталёва на Рэспубліканскім педагагічным савеце, які павінен прайсці ў жніўні».

— Пасля гэтага мы аб'явім старт тым зменам, якія могуць быць уведзеныя. Для таго, каб іх увесці, нам спатрэбіцца пэўны час, каб пісьменна выбудаваць працу і з метадычнага, і з арганізацыйнага пункту гледжання. Пагадзіцеся, нельга выпускніку гэтага года (11-га класа) казаць пра тое, што ён пойдзе і будзе цалкам у іншай форме здаваць уступныя выпрабаванні для паступлення ў ВНУ. Таму палохацца таго, што будуць нейкія новаўвядзенні ва ўступнай кампаніі, не даводзіцца, — паведаміў міністр адукацыі.

Калі канцэптуальна прапанаваныя змены будуць прынятыя, новаўвядзенні могуць быць уведзеныя праз год-два, сказаў Карпенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930