Знайсці
12.04.2021 / 07:33РусŁacБел

60 гадоў таму чалавек упершыню паляцеў у космас

Шэсцьдзесят гадоў таму, 12 красавіка 1961 года, Юрый Гагарын стаў першым чалавекам, які паляцеў у космас.

Палёт, які адбыўся на караблі «Усход» з касмадрома «Байканур» доўжыўся 108 хвілін. А ягоная фраза «Паехалі» стала культавай.

Юрый Гагарын загінуў 27 сакавіка 1968 года падчас трэніровачнага палёту каля вёскі Навасёлава Уладзімірскай вобласці. 

У сакавіку 1965 г. Аляксей Лявонаў стаў першым чалавекам, які выйшаў у адкрыты космас.

Усяго ж за 60 гадоў у космасе пабывалі 566 чалавек, у тым ліку трое беларусаў: Пятро Клімук, Уладзімір Кавалёнак і Алег Навіцкі, які лётае за Расію. 12 чалавек (амерыканцы) пабывалі на Месяцы.

Сёння — вялікі дзень у гісторыі чалавецтва.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930