Знайсці
11.04.2021 / 16:08РусŁacБел

У Кітаі ўпершыню прызналі нізкую эфектыўнасць сваіх вакцын

Па словах кітайскага медыцынскага чыноўніка, разглядаецца пытанне камбінацыі асобных вакцын. Гао Фу таксама заклікаў улічыць перавагі заходніх вакцын, створаных па тэхналогіі мРНК, паведамляе DW.

Высокапастаўлены кітайскі чыноўнік, які адказвае за медыцынскія пытанні, прызнаў, што эфектыўнасць кітайскіх вакцын ад каранавіруса — нізкая, і пажадана іх камбінаваць, каб павысіць эфект. Адпаведную заяву кіраўнік Кітайскага цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў Гао Фу зрабіў у суботу, 10 красавіка.

Па словах кіраўніка цэнтра, прэпараты «не паказваюць вельмі высокага ўзроўню абароны».

Як было ўстаноўлена ў ходзе клінічных выпрабаванняў у Бразіліі, эфектыўнасць прэпарата кітайскай фармацэўтычнай кампаніі Sinovac Biotech Ltd. ад інфікавання каранавірусам — на ўзроўні ў 50,4 працэнта. Разам з тым, паводле самой кампаніі, цяжкае працяканне COVID-19 прэпарат прадухіляе на 80 адсоткаў. Дзве іншыя вакцыны кітайскай карпарацыі Sinopharm дэманструюць эфектыўнасць у 79,3 і 72,5 адсотка. Адпаведны паказчык вакцыны кітайскага біяфармацэўтычнага гіганта — CanSino — на ўзроўні 65%.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930