Знайсці
11.04.2021 / 12:16

34 607 затрыманняў, 1038 фігурантаў крымінальных спраў, 522 зняволеныя — статыстыка рэпрэсій

Гэта самыя масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Еўропе за апошнія 40 гадоў.

Павялічыць

Палітзняволеная журналістка Дар'я Чульцова. Фота Надзеі Бужан.

На сёння праваабаронцам вядомыя 1038 фігурантаў крымінальных спраў палітычнага характару, пад следствам або ўжо асуджаныя. Гэтая лічба няпоўная, бо пры такім маштабе валанцёры і СМІ няздольныя даведацца ўсе імёны. 

Вядома пра 522 зняволеныя па справах палітычнага характару. 352 з іх праваабаронцы па выніках дэталёвага вывучэння спраў ужо прызналі палітвязнямі.

Ад жніўня 2020 года заведзена 2407 спраў «экстрэмісцкай накіраванасці», паведамляў 4 сакавіка былы старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч. Пад «экстрэмісцкай накіраванасцю» цяпер разумеюцца справы палітычнага характару. За апошні месяц заводзіліся новыя справы, арыштоўвалі новых людзей.

Сярод самых вядомых беларускіх палітвязняў — Марыя Калеснікава, паплечніца Святланы Ціханоўскай. Яе спрабавалі сілай вывезці за мяжу, але яна на пагранічным шлагбауме парвала пашпарт. Разам з Ціханоўскай яна намінаваная на Нобелеўскую прэмію міру.

За кратамі ўжо амаль год застаецца і муж Святланы Ціханоўскай, Сяргей.

Ужо амаль год у зняволенні застаюцца таксама такія апаненты Аляксандра Лукашэнкі, як Мікалай Статкевіч і Павел Севярынец.

За кратамі — і грамадзянка Швейцарыі беларускага паходжання Святлана Хершэ, віна якой у тым, што яна сарвала балаклаву з амапаўца, які затрымліваў мірных дэманстрантак.

Вялізнае абурэнне ў суседняй Польшчы выклікалі апошнія арышты дзеячаў польскай нацыянальнай меншасці.

За кратамі застаюцца 11 журналістаў, некаторыя з іх — лаўрэаты нацыянальных і міжнародных журналісцкіх прэмій. Спынілі выхад практычна ўсе незалежныя газеты, незалежных ТВ і радыё ў краіне няма ад 1996 года.

Усяго па стане на 31 сакавіка з паведамленняў МУС і спісаў праваабаронцаў было вядома пра больш за 34 607 палітычна матываваных затрыманняў. Найбольш затрыманняў было 9—12 жніўня, а таксама ў кастрычніку і лістападзе, затрыманні працягваюцца дагэтуль. У лютым затрымлівалі не менш за 511 чалавек, у сакавіку — 1139 чалавек.

Цяжкія ўдары нанесеныя па акадэмічнай свабодзе. Па падліках супольнасці «Сумленныя людзі», з універсітэтаў за палітыку адлічаныя як мінімум 243 студэнты, звольнены 31 выкладчык.

Усяго па дапамогу да фондаў салідарнасці звярнуліся больш за 2965 звольненых па палітычных матывах.

Паводле падлікаў «Нашай Нівы», не менш за 335 прадпрыемстваў і бізнэсаў трапілі пад эканамічныя рэпрэсіі за падтрымку пратэстаў.

Гэта самыя масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Еўропе за апошнія 40 гадоў. Нічога падобнага не было ад часоў фашысцкай дыктатуры «чорных палкоўнікаў» у Грэцыі 1970-х. Нават у перыяд «ваеннага становішча» ў Польшчы 1980-х у прапорцыі на душу насельніцтва рэпрэсавана была меншая колькасць людзей.

Для параўнання: калі б у прапорцыі на душу насельніцтва столькі ж людзей затрымалі ў Расіі, гэта склала б 515 000. Калі б ва Украіне ці Польшчы — 145 тысяч.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31