Знайсці
10.04.2021 / 18:30РусŁacБел

Статкевіч адмовіўся працягнуць азнаямленне з матэрыяламі справы: Я цвёрда перакананы, што яна сфабрыкавана

У лісце за 31 сакавіка Мікалай Статкевіч піша з турмы жонцы Марыне Адамовіч, што не будзе далей глядзець матэрыялы справы.

Марына Адамовіч і Мікалай Статкевіч. Фота Надзеі Бужан

«Справа» будзе перададзена ў пракуратуру пасля таго, як мы ўсе азнаёмімся з яе матэрыяламі. А гэта, як я пісаў, аж 110 тамоў. Праўда, я сёння спыніў гэтае «азнаямленне» і зрабіў вусную (пад запіс) наступную заяву: «Вывучыўшы «абвінавачванне» і 30% матэрыялаў «справы», я прыйшоў да цвёрдага пераканання, што яна сфабрыкавана следствам. 

Мала таго, па маім перакананні, следства зрабіла замах на асноватворныя канстытуцыйныя правы грамадзянаў: свабоду слова, права на мірныя сходы, права на ўдзел у выбарах у якасці кандыдатаў ці іх давераных асоб.

Я не хачу мець дачынення да таго, што лічу злачынствам. Таму адмаўляюся ад азнаямлення з астатнімі матэрыяламі «справы».

Шчыра кажучы, удзельнічаць у іхніх «працэдурах», ведаючы, што хаваецца за зместам гэтых працэдур, неяк гідліва», — паведамляе Мікалай Статкевіч.

Палітык знаходзіцца за кратамі з 31 мая.

Чытайце таксама: Статкевіч паведаміў з турмы, у чым сутнасць высунутага супраць яго абвінавачвання

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031