Знайсці
10.04.2021 / 15:48РусŁacБел

Рэдактар Hrodna.life падаў скаргу на штраф за распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі

Галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота 9 красавіка падаў скаргу ў Гродзенскі абласны суд на рашэнне суда Ленінскага раёна Гродна. 19 сакавіка яму прысудзілі штраф у 400 базавых велічынь (11 600 рублёў) — як прадстаўніку арганізацыі — і 25 базавых велічынь (725 рублёў) — як фізічнай асобе за распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі. Аляксей Шота не пагадзіўся з рашэннем суда.

На думку Аляксея і рэдакцыі Hrodna.life, рашэнне трэба адмяніць у сувязі з аднабаковасцю, непаўнатой і неаб’ектыўным даследаваннем абставінаў. Справу варта спыніць за адсутнасцю складу адміністрацыйнага правапарушэння, лічыць галоўны рэдактар. Калі пройдзе пасяджэнне ў абласным судзе, пакуль невядома.

Чаму справу варта спыніць?

У судзе 19 сакавіка Аляксей Шота прызнаў, што сапраўды размясціў спасылку і лагатып Telegram-канала ў матэрыялах на сайце. Але, па-першае, на той момант Telegram-канал не быў прызнаны экстрэмісцкім. Па-другое, пасля прызнання яго экстрэмісцкім на сайце выдалілі ўсе згадкі, якія змаглі знайсці. А значыць, свядомага, мэтанакіраванага і наўмыснага распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў, што ставілася ў віну Аляксею, не было.

Прысудзілі штраф, канфіскавалі тэхніку

19 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Гродна галоўнаму рэдактару Hrodna.life Аляксею Шоце прысудзілі штраф у 400 базавых велічынь (11 600 рублёў) — як прадстаўніку арганізацыі — і 25 базавых велічынь (725 рублёў) — як фізічнай асобе — па арт. 17.11 КаАП (у рэдакцыі 2003 года). Канфіскаваную ў рэдакцыі тэхніку адправілі на экспертызу і па гэтым факце пачалі асобную праверку.

Справу разглядала суддзя Наталля Козел. Сведкам па справе праходзіў супрацоўнік міліцыі Вадзім Налівайка, таксама ўдзельнічаў прадстаўнік АУС Андрэй Пігульскі.

Справы за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў

12 красавіка па тым жа артыкуле пачнуць судзіць рэдактара newgrodno.by Ігара Бублікава (Рэмзіка). Таксама праводзяць праверку ў дачыненні да «Газеты Слонімскай».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031