Знайсці
10.04.2021 / 14:20РусŁacБел

Жонка берасцейца, якому далі тры гады «хіміі»: Дзякуючы гэтаму разумееш, што ты не адзін

Нядаўна мы распавядалі пра сям'ю берасцейца Андрэя Коласа, якому далі тры гады рэальнай хіміі за тое, што павесіў на дрэва пудзіла з надпісамі «скраў галасы» і «судзіў невінаватых». Для Андрэя самае балючае тое, што жонка застаецца з трыма дзецьмі і пакуль без працы.

Многія чытачы «Нашай Нівы» адгукнуліся і дапамаглі сям'і ў гэты складаны момант. 

Вось, што напісала нам Вольга Колас:

«Ад усёй душы хочам падзякаваць кожнаму, хто падтрымаў нас: дзякуй за добрыя словы, дапамогу і падтрымку.

Асобны дзякуй чытачам «Нашай Нівы».

У салідарнасці і ўзаемадапамозе наша сіла.

Мяне да слёз кранула, што столькі людзей гатовыя нам дапамагчы, нам — зусім для іх незнаёмым. Тое, што стараешся ні з кім не дзяліцца сваімі праблемамі… Гэта як мыльная бурбалка: трымаеш усё ў сабе, аднойчы не вытрымліваеш, і гэта ўсё выліваецца ў плач. Столькі гора вакол, жорсткасці, несправядлівасці, як з гэтым змірыцца, як усё гэта перажыць…

Дзякуй вам за падтрымку, парады і проста чалавечыя зносіны.

Дзякуючы ўсяму гэтаму разумееш, што ты не адзін. Ёсць героі, якія жыццё аддалі за свабоду. І разумееш, што са мной адбылося яшчэ не самае страшнае.

Веру, спадзяюся і малюся за наш народ! За нашу краіну! За Беларусь!»

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031