Знайсці
10.04.2021 / 13:18РусŁacБел

Са стэнда «Спартовы гонар БДЭУ» прыбралі фота Герасімені ФОТАФАКТ

Цяпер замест здымка плыўчыхі вісіць фота весляра Андрэя Багдановіча, былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў і ганаровага грамадзяніна Бабруйска. Напярэдадні выбараў ён заяўляў, што рады стабільнай сітуацыі ў Беларусі і адзначаў, што «сітуацыю імкнуцца дэстабілізаваць».

Было: 

Стала: 

Фота з тэлеграм-канала @peaceful_bseu

Нагадаем, што легендарная плыўчыха Аляксандра Герасіменя ўзначаліла Фонд салідарнасці спартоўцаў, а ў дзень адкрыцця «Усебеларускага народнага сходу» накіравала ліст Аляксандру Лукашэнку. «Вы прыгнятаеце і знішчаеце свой народ, думаючы, што ён вас любіць. А ён вас ненавідзіць і просіць, каб вы хутчэй сышлі», — звярталася яна.

На пачатку красавіка стала вядома, што Следчы камітэт завёў крымінальную справу супраць Аляксандры Герасімені.

Паводле следства, Герасіменя і выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін распаўсюджвалі «заведама лжывыя звесткі аб ходзе і выніках выбарчай кампаніі, пра падзеі ў сацыяльнай, эканамічнай, палітычнай і культурнай сферах жыцця грамадства». Нібыта яны звярталіся з заклікамі да замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый, скіраванымі на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі.

Следства сцвярджае, што дзеянні Герасімені і Апейкіна нанеслі іміджавы і фінансавы ўрон, падарвалі прэстыж краіны на міжнароднай і палітычнай арэне, дыскрэдытавалі кіраўніцтва спартыўнай галіны і дзяржавы.

Таксама ў сакавіку стала вядома пра тое, што ў плыўчыхі адбіраюць дом у Драздах.

Алімпійскай прызёрцы Аляксандры Герасімені праз палітычную сітуацыю давялося з'ехаць з Беларусі ў Вільню. Да ад’езду яе школе плавання не падоўжылі дамову арэнды з тых жа прычын. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031