Знайсці
10.04.2021 / 09:39РусŁacБел

Міністр інфармацыі Пярцоў: Прыйшоў час абмежаванняў і забарон, а можа — і пакаранняў

Новы міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў у эфіры «Клуба рэдактараў» спачатку сказаў, што Мінінфарм не ператворыцца ў рэпрэсіўны орган. Але пасля ўдакладніў, што прыйшоў час «прымаць абмежавальныя, забараняльныя меры».

Уладзімір Пярцоў

«Казаць пра тое, што Мінінфарм ператворыцца ў нейкі рэпрэсіўны орган, які будзе займацца выключна вышукваннем нейкіх момантаў і пераследам выданняў альбо асобных журналістаў — гэта не зусім правільна. А вось прывесці працу нашага органа дзяржкіравання ў адпаведнасці з патрабаваннем часу, з тымі выклікамі, якія цяпер у нашай сферы з’явіліся… Ведаеце, такіх трансфармацый медыяіндустрыі мы не можам згадаць, напэўна, на працягу апошніх 10 гадоў. І як высветлілася, наша заканадаўства не зусім адэкватна такім выклікам. Мы паглядзелі, адпаведныя змены ў новым законе — яны будуць адпавядаць тым выклікам і пагрозам, з якімі мы сутыкнуліся. Але, зноў жа, гэта не догма, паколькі сфера мяняецца і напэўна ж будуць новыя змяненні. Але я не пра гэта. 

Усё ж такі прыйшоў час расставіць усе кропкі над «і», прыйшоў час усе гэтыя дзеянні, якія класіфікуюцца ў цывілізаваных краінах як дзеянні, якія як мінімум наносяць шкоду і нясуць пагрозу дзяржаве і грамадству, гэтаксама класіфікаваць у нашай краіне і прымаць адпаведныя меры абмежавальныя, забараняльныя, можа быць нейкае пакаранне за гэта. Мне здаецца, час прыйшоў», — заявіў Пярцоў.

Экс-дырэктара прадстаўніцтва тэлекампаніі «Мір» у Беларусі Уладзіміра Пярцова прызначылі міністрам інфармацыі 5 красавіка. Ён змяніў на пасадзе Ігара Луцкага, які пайшоў на павышэнне ў намеснікі кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Чытайце таксама: Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031