Ціханоўская не плануе балатавацца на наступных выбарах
Ціханоўская не плануе балатавацца на наступных выбарах. Пра гэта палітык заявіла 9 красавіка, адказваючы на пытанні карыстальнікаў у жывым эфіры.
Як кажа палітык, яна не плануе ствараць палітычную партыю, аднак вітае ініцыятывы Паўла Латушкі і Віктара Бабарыкі.
Вось што яна сказала аб балатаванні на новых выбарах.
— Такой думкі не ўзнікала, у першую чаргу таму, што я абяцала людзям, што яны мне даюць мандат на правядзенне новых сумленных выбараў. Але, атрымаўшы ўвесь гэты досвед, я ўпэўненая, што змагу быць карысная беларусам, і я буду побач з беларусамі. Але каб прыносіць карысць, не абавязкова быць прэзідэнтам.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Бізнэсмен Мураўёў, які 7 гадоў прасядзеў у беларускай турме, збіраецца судзіцца за сваю маёмасць у Аўстрыі
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера